Сборник научных статей по материалам Республиканской научной конференции



страница19/22
Дата09.08.2019
Размер0.72 Mb.
#127695
ТипСборник
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   22

ПРАБЛЕМЫ ЗАПАЗЫЧАННЯ Ў СУЧАСНАЙ

БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

Навуковы кіраўнік – СКІКЕВІЧ Т. І., канд. філал. навук, дацэнт

УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”,

Горкі, Рэспубліка Беларусь
Лексічная сістэма сучаснай беларускай мовы ахоплівае многія сотні тысяч слоў, розных як па часе ўзнікнення, так і па паходжанні. Фарміраванне яе, як і самой беларускай мовы, непарыўна звязана з гісторыяй народа. Гэтую складаную гісторыю народа мова адлюстравала ў сваім слоўнікавым складзе.

Паводле паходжання лексіка беларускай мовы падзяляецца на дзве групы: спрадвечна беларускую і запазычаную.Запазычванне адбыва-ецца двума шляхамі: вусным – праз непасрэдны кантакт з носьбітам другой мовы – і пісьмовым – праз навуковую і мастацкую літаратуру, афіцыйныя дакументы.

На граматычнай стадыі іншамоўнае слова ўключаецца ў беларускую сістэму часцін мовы. Тады назіраюцца наступныя змены:

– іншамоўная лексема набывае беларускія афіксы (суфіксы і канчаткі): іт. repetierenрэпетавалі, фр. patetiqueпатэтычных, ім. Raketeракеты;

– не ўласцівыя беларускай мове суфіксы замяняюцца больш ужывальнымі (часам таксама іншамоўнымі): гр. harmonikOSгарма-нічныя, amorphOSаморфных, лац. verticalISвертыкальнай;

– змяняецца род запазычаных назоўнікаў (грэч. politica, problema –н. р., палітыка, праблема – ж. р.). Пры адсутнасці канчатка ўзнікае неабходнасць прысвоіць катэгорыю роду;

– змяняецца катэгорыя ліку: так, словы, запазычаныя ў форме множнага ліку, успрымаюцца як формы адзіночага, і наадварот: англ. cakes, мн. л. → кекс, адз. л., ісп. silos, мн. л. → сілас, адз. л.

Але не ўсе запазычаныя словы падвяргаюцца граматычнаму пераафармленню, многія іншамоўныя назоўнікі і прыметнікі не скланяюцца ў беларускай мове: балеро, кафэ, кенгуру, хакі, міні і г. д.

Самыя буйныя пласты запазычанняў у лексічнай сістэме беларускай мовы ўтварылі паланізмы, лацінізмы і германізмы. Пранікненню польскіх лексічных сродкаў (паланізмаў) адкрывала рэальную магчымасць тое, што беларуская мова на працягу амаль чатырох стагоддзяў развівалася ва ўмовах беларуска-польскага двухмоўя. Ад таго часу ў беларускай мове захаваліся паланізмы відэлец, замак, зброя, здрада, курок, палкоўнік, пан, скарб, паядынак, хлопец, чвэрць, герб, што замацаваліся пераважна ў сферы побыту.

Ад старажытнасці ў беларускай мове шмат тэрмінаў лацінскага паходжання, звязаных пераважна з грамадска-палітычным жыццём (адміністрацыя, дакумент, дэпутат, камісія, канцылярыя), сацыяльна-эканамічнай сферай (арэнда, ганарар, кантракт, манаполія, сума, рэвізор) і асабліва са сферамі навукі, асветы, літаратуры, мастацтва (медыцына, прафесар, студэнт, экзамен, аўтар, верш, колер, музыка, нота, арнамент, тэкст).

Словы нямецкага паходжання (германізмы) пранікалі ў беларускую мову непасрэдна ад нямецкіх гандляроў, а таксама ад каланістаў, рамеснікаў і вайсковых спецыялістаў, што запрашаліся ў ВКЛ, і праз польскае пасрэдніцтва, найбольш у другой палове XVI–XVII стст. І цяпер у беларускай мове ўжываюцца германізмы з галіны рамяства, будаўніцтва, тэхнікі (гонта, дах, кафля, муляр, тынкаваць, цвік), ваеннай справы (афіцэр, варта, вахта, куля, рота, штурм), гандлёвай сферы (гандаль, гатунак, кірмаш, крама, рынак), бытавога і гаспадарчага жыцця (кухня, ліхтар, труна, фартух, шафа, шуфляда, ланцуг, скіба) і інш.

Словы грэчаскага паходжання (грэцызмы) пранікалі ў беларускую мову праз пераклады рэлігійнай і навуковай літаратуры, а таксам ў сувязі з тым, што ў XVI–XVII стст. грэчаская мова займала важнае месца ў школьным навучанні на Беларусі. Большасць грэцызмаў – тэрміны навукі і культуры: алегорыя, арыфметыка, астраномія, граматыка, дыялог, камедыя, космас, муза і інш.

У XVI–XVII стст. беларуская лексіка папоўнілася, пераважна праз польскую мову, французскімі словамі – галіцызмамі (візіт, драгун, партфель, парфума, пашпарт, форт), італьянскімі (гвардыя, кавалер, канцэрт, коўдра, лімон, палац, салата), чэшскімі (брама, мешчанін, праца, табар, франт), венгерскімі (гусар, магерка, шарэнга).

Большасць цюркізмаў прыйшла ў беларускую мову ў XIV–XVII стст. у выніку непасрэдных кантактаў беларускага насельніцтва з прадстаўнікамі цюркскіх народаў (пераважна з крымскімі татарамі) і праз пасрэдніцтва суседніх моў – рускай, украінскай, польскай. З таго часу ў беларускай мове ўжываюцца цюркізмы бытавога характару: аршын, атлас, барсук, кафтан, кумыс, харч, шаравары.

Вынікам літоўскага моўнага ўплыву стала замацаванне ў беларускай мове літуанізмаў бытавога характару (клуня, коўш, свіран, сцірта). Літоўскімі па паходжанні з’яўляюцца таксама некаторыя тапанімічныя назвы і прозвішчы (Ашмяны, Граўжышкі, Кушляны, Лукша, Марцуль, Юргель).

У наш час іншамоўная лексіка трапляе ў беларускі слоўнік, як правіла, праз рускую мову. Пераважна такім шляхам на працягу ХХ ст. беларускі лексічны склад папоўніўся многімі англійскімі словамі (бізнес, блакнот, джэм, ліфт, матч, фініш), нямецкімі (бутэрброд, вафля, фарш, гільза, штопар), французскімі (аванс, баланс, мантаж, сюжэт, трумо), галандскімі (боцман, гавань, матрос, рэйд), іспанскімі (какава, кавалькада, эмбарга, эстрада) і г. д.

Часам ужываюцца і такія іншамоўныя словы, якія або зусім не асвоены, або асвоены толькі графічна. Гэтыя словы прынята называць варварызмамі (ад грэч. Barbarismos – той, што ўрываецца). Напрыклад, Звон кафедральны кліча на Ave (М. Т.). Мы падняліся на сто другі паверх славутага «Эмпайр стэйт білдынга» (Б.). У апошнім прыкладзе назоўнік білдынг мае форму роднага склону, г. зн. зроблена мастацкая спроба марфалагічнага асваення аднаго з састаўных элементаў варварызма.

Запазычанне слоў з іншых моў з’яўляецца натуральным вынікам збліжэння народаў на глебе эканамічных, палітычных, навуковых і культурных сувязяў. Запазычанні вядуць да ўзбагачэння і ўдаскана-лення рэсурсаў мовы-рэцыпіента: яны могуць выкарыстоўвацца ў якасці эўфемізмаў, служаць эканоміі моўных сродкаў, папаўняюць звёны, якія адсутнічаюць у лексічнай сістэме, спрыяюць удакладненню значэнняў мнагазначных слоў, ліквідацыі полісеміі і аманіміі, папаўняюць тэрміналагічную лексіку. Апраўданае выкарыстанне слоў іншамоўнага паходжання, правільнае іх асваенне не толькі не парушае нацыянальнай самабытнасці беларускай мовы, але і ўзбагачае яе лексічную сістэму.


ЛІТАРАТУРА
1. Куліковіч, У. І. Новае ў беларускай арфаграфіі: правілы, заданні, тэсты, даведачны матэрыял / У. І. Куліковіч; пад рэд. М. Р. Прыгодзіча. – Выд. 2-е, дап. – Мінск: Новое знание, 2010. – 128 с.

2. Бадзевіч, З. І. Беларуская мова: дапаможнік для падрыхтоўкі да абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання і паступлення ў ВНУ / З. І. Бадзевіч. – Мінск: Юнипресс, 2005. – 304 с.

3. Беларуская мова: сцісла і даступна: дапаможнiк для старшакласнiкаў i абiтурыентаў / У. Г. Будай, А. М. Калюта, А. В. Лаўрэненка, I. Р. Шкраба. – Мінск: Элайда, 1997. – 160 с.

УДК 808.26(072)

КАЗЛОВА Г. П., студэнтка

БЕЛАРУСКІЯ І РУСКІЯ ПРЫКАЗКІ

ПРА СЯМЕЙНЫЯ АДНОСІНЫ

Навуковы кіраўнік – СКІКЕВІЧ Т. І., канд. філал. навук, дацэнт

УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”,

Горкі, Рэспубліка Беларусь
Сям’я заўсёды займала і займае адно з найважнейшых месцаў сярод каштоўнасцей чалавечага жыцця. Гэта зразумела, бо ўсе людзі на розных этапах свайго жыцця так ці інакш звязаны з сям’ёй, яна – частка іх жыцця.

Як жа адносіліся да стварэння сям’і нашы продкі, якія патрабаванні прад’яўлялі будучым мужу ці жонцы, якія парады даваліся будучым бацькам, што ляжала ў аснове выхавання дзяцей? Гэту інфармацыю, на наш погляд, утрымліваюць у першую чаргу прыказкі, бо яны – народная мудрасць. Яны ствараліся на працягу стагоддзяў, людзі іх прыдумвалі, абапіраючыся на ўласны вопыт.

Аналізуючы беларускія прыказкі, мы звярнулі ўвагу на меркаванне беларусаў наконт ідэальнай сям’і. Лічыцца, што яе асновай павінна быць згода: “Муж ды жана – адна сатана”, “Гаспадар і жонка – найлепшая суполка”.

Для беларусаў шлюб – гэта вельмі адказны крок: “Жонка не бот, не скінеш ”, “Жонак на сходзе не выбіраюць”.

Мужчыну раяць выбіраць жонку не толькі па знешнім выглядзе, а яшчэ і па розуму: “Жонку выбірай і вачыма, і вушыма”.



Шмат прыказак-перасцярог: “Ажаніцца не напасць, каб, ажаніўшыся, не прапасць”,Ажаніцца, як і паміраць, не спяшайся”.

Нягледзячы на тое, што стварыць сям’ю – гэта вельмі адказны крок і пры гэтым можна дапусціць памылку, беларусы папярэджваюць, што доўга заседжвацца ў халасцяках ці ў дзеўках не трэба: “У дзеўках сівеючы не будзеш радавацца”, “Вось праўду кажуць: да 25 гадоў хлопец сам жэніцца, з 25 да 30 – людзі, а пасля сам чорт не ажэніць”.

У беларускай мове таксама ёсць прыказкі пра дзяцей, іх узаемаадносіны з бацькамі, падкрэсліваецца неабходнасць з’яўлення ў сям’і дзяцей і ўзнікненне разам з імі праблем: Бацька з маці на рабоце не томяцца, калі з дзетак сваіх цешацца”, “3 разумнымі дзеткамі і без грошай хораша”, “Дасць Бог дзеткі, дасць і на дзеткі”, “Кожнаму сваё дзіця любае”, “Малыя дзеткі малыя бедкі, вырастуць дзеткі вырастуць і бедкі”.

Вялікая роля адводзіцца правільнаму выхаванню дзяцей: “Што ў маленстве выхаваеш, на тое ў старасці абапрэшся”, “Не біце дубцамі, навучайце слаўцамі”, “Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сяміпасі, як авечку, тады выйдзе на чалавечка”, – асабліва маці: “Бацька памрэ, то палавіна сіраты, а як маці памрэ, то цэлая сірата”, “Якая матка, такое і дзіцятка”.

У ходзе даследавання было адзначана шмат прыказак, пабудаваных на супрацьпастаўленні, у аснове якога “родная маці – мачыха” і “бацькі – дзеці”. Падкрэсліваецца дабрыня, адданасць, самаахвярнасць роднай маці і нянавісць, абыякавасць мачыхі: Матка дзяцей вучыць, а мачыха сушыць”, “Матка галоўку мые прыгладжвае, а мачыха мые – толькі скубае, кашулю дае праклінае”.

У ходзе вывучэння рускіх прыказак былі адзначаны такія, у якіх прапагандуецца шлюб, бо гэта цудоўна, калі побач знаходзіцца чалавек, з якім табе добра і спакойна: Без мужа, что без головы; без жены, что без ума”, “Доброю женою и муж честен”.

Можна адзначыць як станоўчае імкненне нашых продкаў да гармоніі, да раўнапраўя ў шлюбе, бо прыказкі будуюцца не на супрацьпастаўленні, як гэта звычайна бывае, а на формуле: першы сказ – гэта ўмова другога: Жена честнее мужу милее”.

Шлюб – справа сур’ёзная. Гэта не гульня, з якой можна лёгка выйсці: Жена не гусли: поиграв, на стену не повесишь”.

Аналізуючы гэту групу прыказак, можна зрабіць вывад, што ў сучасным грамадстве таксама існуюць такія ж сямейныя праблемы, якія і з’яўляюцца асноўнай прычынай разводаў. Маладыя людзі, заключаючы шлюб, да канца не разумеюць сур’ёзнасці гэтай справы, таму, сутыкнуўшыся нават з нязначнымі цяжкасцямі, адразу парываюць адносіны адно з адным.

Важнае пытанне: пра што павінна памятаць дзяўчына, якая збіраецца стаць жонкай?

Рускі народ лічыць, што сапраўдная гаспадыня павінна ўмець дастойна весці гаспадарку: Доброй жене домоседство не мука”, “Не наряд красит жену – домостройство”; павінна падтрымліваць мужа, дапамагаць мужу: Моё дело сторона, а муж мой прав”.

У прыказках даюцца рэкамендацыі і парады будучаму мужу, як ён павінен паводзіць сябе ў шлюбе: На чужих жён не заглядывайся, а за своею приглядывай”, “У умного мужа и глупая жена досужа”.

Поўная сям’я – гэта не толькі муж і жонка, але і дзеці. У ходзе даследавання былі вылучаны прыказкі, якія характарызуюць узаемаадносіны бацькоў і дзяцей. У большасці з іх падкрэсліваецца неабходнасць з’яўлення дзяцей у сям’і: Всякому своё дитя милее”, “У кого детки, у того и ягодки”, “Дети – благодать божья”.

Але разам з тым папярэджваецца пра тое, што з дзецьмі звязаны пэўныя праблемы: У кого детки, у того и бедки”, Малые детки не дают спать, большие не дают дышать”. Гаворыцца аб ролі добрага выхавання дзяцей: Не тот отец да мать, кто родил, а тот, кто вспоил, вскормил да добру научил”, “Умел дитя родить, умей и научить”. Вызначаецца галоўная роля маці: У кого есть матка, у того голова гладка”; і таксама роля выхавальніка бацькі: Отцовским умом жить деткам, а отцовскими деньгами не жить”.

Праналізаваўшы прыказкі пра сям’ю беларускага і рускага народаў, мы зрабілі пэўныя вывады:

1) погляды на сям’ю гэтых двух славянскіх народаў у асноўным супадаюць;

2) у аснове адносін паміж мужам і жонкай павінны быць узаемаразуменне, узаемапавага і імкненне да захавання сям’і;

3) у шлюб павінны ўступаць людзі прыкладна аднаго і таго ж узросту, бо вялікая розніца ва ўзросце можа стаць прычынай бед і непрыемнасцей;

4) славяне цэняць у жонцы працавітасць, самаахвяраванне, клопат пра мужа і дзяцей;

5) муж – гэта глава сям’і, ён апора і абарона для жонкі і дзяцей;

6) паўнацэнная тая сям’я, у якой ёсць дзеці;

7) асноўная роля ў выхаванні дзяцей адводзіцца маці.

Рускія і беларускія варыянты прыказак практычна аднолькавыя, што сведчыць пра поўнае супадзенне поглядаў на гэту праблему.


ЛІТАРАТУРА
1. Даль, В. И. Пословицы русского народа / В. И. Даль. – М., 2003.

2. Лепешаў, I. Я. Прыказкі як моўныя адзінкі і іх стылістычнае выкарыстанне / І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч. – Гродна, 1995.

3. Янкоўскі, Ф. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / Ф. Янкоўскі. – Мінск, 1992.
УДК 808.26(072)

ЛУЯ Г. А., ФЯДОСАЎ М. Дз., студэнты



КІРЫЛ І МЕФОДЗІЙ – СТВАРАЛЬНІКІ ПІСЬМА ДЛЯ СЛАВЯН

Навуковы кіраўнік – МАЛЬКО Г. І., канд. філал. навук, дацэнт

УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”,

Горкі, Рэспубліка Беларусь
Мова – найважнейшы сродак камунікацыі, прылада фарміравання і выяўлення думак і пачуццяў. Яна з’яўляецца неабходным элементам пазнавальнай дзейнасці і проста прыносіць нам асалоду сваім гучаннем.

Ля вытокаў славянскага пісьма стаялі два браты – Канстанцін (у пастрыжэнні Кірыл) і Мефодзій (свецкае імя яго невядома). Яны пайшлі з грэчаскага горада Солунь (зараз назва Салонікі) на поўначы Грэцыі. У суседстве жылі паўднёвыя славяне, і для насельніцтва Солуні славянская мова, мабыць, стала другой мовай зносін.

Канстанцін і яго брат нарадзіліся ў вялікай багатай сям’і, дзе было сямёра дзяцей. Належала яна да шляхетнага грэчаскага роду: кіраўнік сям’і па імені Леў лічыўся важнай персонай у горадзе. Канстанцін рос малодшым. Яшчэ сямігадовым дзіцём (так распавядае яго “Жыціе”) ён убачыў “прарочы сон”: яму трэба было з усіх дзяўчат горада выбраць сваю жонку. І ён паказаў на самую выдатную: “Імя ж яе было Сафія, гэта значыць Мудрасць”. Фенаменальная памяць і практычныя здольнасці хлопчыка – у вучэнні ён пераўзыходзіў усіх – дзівілі навакольных. Ведамі і мудрасцю Канстанцін набыў сабе пашану, павагу і мянушку “Філосаф”.

Не дзіўна, што, дачуўшыся аб асаблівай адоранасці дзяцей салунскага вяльможы, памочнік цэзара заклікаў іх у Царград. калі ў пачатку 860-х гг. у Царград прыйшло пасольства з Маравіі (частка тэрыторыі сучаснай Чэхіі). Вярхі мараўскага грамадства прынялі хрысціянства ўжо тры дзесяцігоддзі таму, але сярод іх актыўна дзейнічала царква германцаў. Мабыць, спрабуючы здабыць поўную незалежнасць, мараўскі князь Расціслаў прасіў “настаўнікаў, каб нам на мове нашай выклалі правую веру...” “Справы гэтай ніхто здзейсніць не можа, толькі ты”, – наказваў цэзар Канстанціну Філосафу. Гэтая цяжкая, ганаровая місія легла адначасова і на плечы яго брата, ігумена праваслаўнага манастыра Мефодзія. “Вы ж салуняне, а салуняне ўсе чыста гавораць па-славянску”, – быў яшчэ адзін аргумент імператара.

Сусветную вядомасць і ўдзячнасць нашчадкаў браты атрымалі, стварыўшы славянскую азбуку і пераклаўшы на славянскую мову святыя кнігі. Праца велізарная, яна сыграла эпахальную ролю ў станаўленні славянскіх народнасцяў.

Кірыліца была складзена прыблізна ў 863 г. для старабалгарскай мовы, але распаўсюдзілася амаль сярод усіх славянскіх народаў. Спрыяла гэтаму прыняцце славянамі хрысціянства і пераклад святых тэкстаў на славянскія мовы. На Беларусі засталося няшмат помнікаў пісьменства, большасць з іх – унікальныя рэчы.

Першапачатковы склад стараславянскай кірылічнай азбукі нам невядомы. “Класічная” кірыліца, якая дайшла да нас, складаецца з 43 літар: 24 візантыйскага паходжання, 19 самастойных. 27 літар мелі лікавае значэнне.

Як і ў грэчаскім алфавіце, кірылічныя літары выкарыстоўваліся для абазначэння лічбаў. Лічбавае значэнне мелі, як правіла, толькі тыя літары, якія былі запазычаны з грэчаскага алфавіта. Гэтыя літары атрымалі тое лічбавае значэнне, якое было замацавана за імі ў грэчаскай лічбавай сістэме. Выключэнне складаюць толькі “6”, “90” і “900”.

У грэкаў для абазначэння гэтым лічбаў выкарыстоўваліся літары “дыгама”, “копа”, “сампі”, якія даўно страцілі гукавое значэнне і перадаваліся толькі як лічбы. У кірыліцу гэтыя літары не ўвайшлі. Па гэтай прычыне для лічбы 6 стала выкарыстоўвацца новая славянская літара зяло (“s”), для “90”–чэрвь, а для “900” – цы.

З 43 літар кірыліцы 24 былі запазычаны з грэчаскага ўстаўнога пісьма (“унцыяла”) з захаваннем іх графічнай формы. Астатнія 19 літар адсутнічалі ў грэчаскім пісьме і былі ўведзены для перадачы адмысловых гукаў у славянскай гаворцы. Першае, што звяртае на сябе ўвагу, – гэта тое, што назвы літар гэтай азбукі прадстаўляюць амаль усе асноўныя часціны мовы: назоўнікі (Зямля, Людзі, Слова), займеннікі (Аз, Ён, Наш), дзеясловы розных формаў (Ведзі, Ёсць, Мыслеце, Рцы, Яць), прыслоўі (зело, цвёрда) і нават рознага віду часціцы.

Кірыліца была двойчы рэфармаваная:

1) пры Пятру І (у 1708–1710 гг. быў уведзены створаны беларусам Ільёй Капіевічам грамадзянскі алфавіт);

2) у 1918 годзе былі выдалены з рускага алфавіта некалькі літар і зменены пэўныя правілы правапісу.

Сёння ў якасці афіцыйнага алфавіту кірыліца выкарыстоўваецца ў наступных славянскіх мовах: у беларускай, украінскай, сербскай, балгарскай, македонскай, рускай і іншых мовах.

З’яўленне святых кніг на славянскай мове мела магутны рэзананс у свеце. Усе вядомыя сярэднявечныя крыніцы, якія адгукнуліся на гэтую падзею, паведамляюць, як “нейкія людзі сталі ганіць славянскія кнігі”, сцвярджаючы, што “ні аднаму народу не варта мець сваю азбуку, акрамя яўрэяў, грэкаў і лацінян”. У спрэчку ўмяшаўся нават папа рымскі. Хоць пераклад на некананізаваную славянскую мову і супярэчыў прынцыпам лацінскай царквы, папа тым не менш сказаў, нібыта цытуючы Пісанне, так: “Няхай уславяць Бога ўсе народы”.

Кірыл і Мяфодзій, стварыўшы славянскую азбуку, пераклалі на славянскую мову практычна ўсе найважнейшыя царкоўныя кнігі і малітвы. Вынаходніцтва славянскага пісьма было гіганцкім крокам наперад у развіцці ўсіх славянскіх народаў.


ЛІТАРАТУРА
1. Гіруцкая, Л. А. Беларуская мова (прафесійная лексіка). Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў БНТУ: у 4 ч. / Л. А. Гіруцкая, І. У. Будзько, Т. А. Кузняцова, А. А. Мішанькіна, К. М. Міцкевіч, Н. Я. Пятрова, І. У. Савіцкая, А. П. Сахончык, А. С. Рускіх. – Мінск: БНТУ, 2005. – Ч. 1: Беларуская мова: агульныя звесткi, паходжанне i развіццё, функцыянальныя стылi. – 266 с.

2. Емельянов, В. Древний Шумер. Очерки культуры / В. Емельянов. – СПб.: Петербургское востоковедение, 2001. – С. 167–168.

3. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. – Мінск: Вышэйш. шк., 2006. – 559 с.
УДК 808.26(072)

МАЗЫРЧУК Д. А., студэнтка



УТВАРЭННЕ ТЭРМІНАЎ АД УЛАСНЫХ ІМЁНАЎ

Навуковы кіраўнік – МАЛЬКО Г. І., канд. філал. навук, дацэнт

УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”,

Горкі, Рэспубліка Беларусь
У тэрміналогіі можна выдзеліць два тыпы тэрмінаў з імёнамі – тэрміны-словы і тэрміны-словазлучэнні. Ва ўтварэнні тэрмінаў-слоў выдзяляюцца тры асноўныя спосабы: суфіксальны спосаб; спосаб апелятывацыі, ці пераход уласных імёнаў у тэрміны; асноваскладанне.

Адным з найбольш пашыраных спосабаў з’яўляецца суфіксальны – да асноў уласных імён далучаюцца пэўныя суфіксы, у выніку чаго ўтвараюцца адзінкі новага тыпу, якія не маюць суадноснасці з паняццем, што яны абазначаюць. Большасць назваў хімічных элементаў утвараецца з дапамогай суфікса -ій/-ый, які далучаецца да ўтваральнай асновы ўласнага назоўніка, якім можа быць:

а) прозвішча вучонага, напрыклад: кюрчатавій – ад І. В. Курчатаў, рускі фізік; мендзялевій– ад Д. І. Мендзялееў, рус. хімік; эйнштэйній – ад А. Эйнштэйн, ням. фізік-тэарэтык, і інш.;

б) назва мясцовасці, краіны, горада, ракі і інш., дзе быў адкрыты элемент, напрыклад: амерыцыйад Амерыка; індыйад Індыя; каліфорнійад англ. California, штат у ЗША; лютэцыйад Lutecia, лац. назва горада Парыжа; стронцыйад Strontion, назва мястэчка ў Шатландыі; францыйад фр. France і інш.;

в) імя героя, бога паводле міфаў і легендаў, напрыклад: ванадыйад ст.-сканд. Vanadis, імя багіні прыгажосці; морфій ад гр. Morpheios (Морфій), бог сну, і інш.

Назвы мінералаў утвараюцца пры дапамозе суфікса -іт/-ыт, радзей – -ін/-ын, якія далучаюцца да ўтваральнай асновы ўласнага назоўніка, якім можа быць:

а) прозвішча, напрыклад: айканітад Aykin, англ. геолаг; карнатытад A. Carnot, фр. хімік; тэнардытад M. Thenard, фр. хімік, і інш.

б) назва мясцовасці (горад, вобласць, правінцыя, штат і інш.) ці геаграфічнага аб’екта (востраў, даліна, радовішча і пад.), напрыклад: аляскітад Alaska, востраў Аляска; турынгітад Thǘringen, правінцыя ў Германіі, і інш.


Каталог: jspui -> bitstream -> 123456789
123456789 -> Сборник материалов II международной научно-практической конференции 20 апреля 2016 г. Доннту: Донецк, 2016 эл версия русск яз
123456789 -> Распознавание речи и голосовое управление
123456789 -> Черникова О. Ю., Мозговой В. И
123456789 -> Анализ методов восстановления никель-кадмиевых аккумуляторов после потери емкости в процессе эксплуатации
123456789 -> Основы семейного права Украины
123456789 -> В. И. Желязко, Т. Д. Лагун мелиорация, рекультивация и охрана земель
123456789 -> Тема: Установление, восстановление и закрепление границ зе-мельных участков
123456789 -> Министерство сельского хозяйства
123456789 -> Приоритетная задача современного земледелия за-ключается в повышении эффективности и стабильности сельскохозяйственного производства


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   22




База данных защищена авторским правом ©vossta.ru 2022
обратиться к администрации

    Главная страница