Сборник научных статей по материалам Республиканской научной конференции



страница20/22
Дата09.08.2019
Размер0.72 Mb.
#127695
ТипСборник
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   22

Батанічныя тэрміны, у прыватнасці назвы раслін, утвараюцца пры спалучэнні суфікса -ій з асновай уласнага назоўніка, якім часцей за ўсё выступае:

а) прозвішча вучонага, які адкрыў, вывучыў пэўную расліну, ці прозвішча чалавека, у гонар якога названа пэўная расліна, напрыклад: гарцыніяад Garcin, фр. батанік; гаярдыяад Gajar, фр. батанік; камеліяад Camelli, іт. натураліст; кохія – ад W. Koch, ням. батанік; фуксіяад Fuchs, ням. батанік, і інш.

Другі пашыраны спосаб утварэння тэрмінаў – гэта пераход уласнага імені ў агульны назоўнік. Напрыклад, адзінкі вымярэння розных велічынь названы ў гонар сваіх адкрывальнікаў, вынаходцаў: ампер ‘адзінка сілы току’ – ад А. М. Ампер (А. Ampere), фр. фізік; бекерэль ‘адзінка актыўнасці радыёактыўнага рэчыва’ – ад А. А. Бекерэль (А. Becquerel), фр. фізік; ват ‘адзінка магутнасці’ – ад Дж. Уат (D. Watt), англ. інжынер і вынаходца; вольт ‘адзінка электрычнага напружання’ – ад А. Вольты (A. Volta), іт. фізік; ом ‘адзінка электрычнага супраціўлення’ – ад Г. С. Ом (G. Ohm), ням. фізік.

Для назвы прыбораў рознага прызначэння выкарыстоўваецца спосаб складання асноў двух слоў, першым з якіх выступае адзінка вымярэння, названая ў гонар яе адкрывальніка, а другім – слова метр, напрыклад: амперметр ‘прыбор для вымярэння сілы пастаяннага і пераменнага току’ ← ампер ‘адзінка сілы току’ ← фр. фізік А. М. Ампер; ватметр ‘прыбор для вымярэння актыўнай магутнасці пераменнага току’ ← ват ‘адзінка магутнасці’ ← англ. вынаходца Дж. Уат; веберметр‘прыбор для вымярэння магнітнага поля’ ← вебер ‘адзінка магнітнага патоку’ ← ням. фізік В. Э. Вебер; вольтметр ‘прыбор для вымярэння электрычнага напружання’ ← вольт ‘адзінка электрычнага напружання’ ← іт. фізік А. Вольта.

Расшыфроўка спосабаў і характарыстыка адзінак для ўтварэння тэрмінаў многіх галін навукі і тэхнікі ілюструе сувязь тэрміналогіі і анамастыкі, выяўляе дадатковую інфармацыю: уласныя імёны ў складзе тэрмінаў дазваляюць даведацца, хто стаяў ля вытокаў той ці іншай навукі, таго ці іншага адкрыцця, дзе адбылося тое ці іншае адкрыццё.
ЛІТАРАТУРА
1. Моисеев, А. И. О языковой природе термина / А. И. Моисеев // Лингвистические проблемы научно-технической терминологии. – М.: Наука, 1970. – С. 127–138.

2. Подольская, Н. В. Словарь русской ономастической терминологии. – 2-е изд., перераб. и доп. / Н. В. Подольская. – М.: Наука, 1988. – 192 с.


УДК 808.26 (072)

МАЛЬЦЭВІЧ Д. І., МАЛЬЦЭВІЧ І. І., студэнты



НАЗВЫ СТРАЎ БЕЛАРУСКАЙ КУХНІ

Навуковы кіраўнік – ДАБІЖЫ С. П., ст. выкладчык

УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”,



Горкі, Рэспубліка Беларусь
Пра тое, калі ўзнікла беларуская кухня і якія стравы з’яўляюцца менавіта беларускімі, вядуцца навуковыя спрэчкі. Ужо дакладна ўстаноўлена, што самастойнасць беларуская кухня набыла ў ХІХ стагоддзі, пасля чаго і стала развівацца сваім шляхам, адстойваючы пры гэтым свае кулінарныя традыцыі.

Як сцвярджаюць даследчыкі, беларускую кухню сфармавалі славянскія плямёны, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Займаючыся жывёлагадоўляй, збіральніцтвам, паляваннем, рыбалоўствам, земляробствам і пчалярствам, яны вызначылі асноўны набор прадуктаў, з якога пасля і было сфармавана меню нашага народа. Спрадвеку ў яго ўваходзілі жыта, проса, лён, ячмень, гарох, авёс, гародніна, садавіна, грыбы, некаторыя ядомыя расліны, бабовыя, мяса хатніх і дзікіх жывёл, сала, мёд, рыба.

Самая галоўная страва – хлеб, ён мае вельмі важнае значэнне ў беларускай культуры. Найбольш старажытны хлебны выраб у славян – каравай. Ва ўсходніх славян ён адыгрываў важную ролю ў абрадах. Звычайна ён меў круглую форму, зверху быў упрыгожаны фігуркамі птушак, жывёл.

Да 50-х гадоў XX стагоддзя шырокае распаўсюджанне ў беларускай кулінарыі мелі заменнікі хлеба: сачні, драчоны, скавароднікі. Іх гатавалі з жытняй, ячменнай і зрэдку пшанічнай мукі.

Скавароднікі звычайна пяклі з кіслага цеста. Сачні – тоўстыя мучныя бліны, часта з начыннем.

Для драчон бралі сыроватку або свежае малако, а таксама хлебны, кляновы або бярозавы квас. Вельмі часта драчоны пяклі прэснымі. Сяляне бралі іх з сабой на лясныя работы, на касьбу, у дарогу. З лепшых гатункаў пшанічнай мукі пяклі пернікі, пампушкі, рабілі пірагі з грыбамі, капустай, яйкамі, ягадамі і г. д.

З мучных страў найбольш папулярным былі клёцкі, зацірка, кулеш, лапша, наліснікі, ламанцы, з крупяных – крупнік, панцак, гушча і інш. Іх рыхтавалі з мясам, смажаным салам, малаком, маслам. Адна з распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі страў – зацірка. Назва стравы цалкам адлюстроўвае спосаб прыгатавання: бярэцца мука, заціраецца лыжкай у місцы з даданнем вады ці малака і яек. Атрыманыя камякі вараць, а пасля дадаюць малако, цукар і сметанковае масла. У старажытнабеларускіх актах згадваюцца ладкомы (аладкі), якія выпякалі з кіслага цеста. З прэснага цеста пяклі вугры, праснакі. З аўсянай мукі ў Беларусі робяць кісель. Муку заліваюць цёплай вадой і ставяць на ноч у цёплае месца. Раніцай кісель вараць.

Кашы з круп варылі двух відаў – вадкія альбо глейкія і рассыпістыя. Суп з круп насіў назву крупнік. Тэхналогія прыгатавання тая ж, што і ў кашы, толькі з даданнем бульбы, морквы, цыбулі, сала або мяса. Асабліва разнастайныя ў Беларусі стравы з бульбы, якую называюць другім хлебам: бабка, камы, дранікі, калдуны, капытка.

Назва дранікі паходзіць ад старажытнаславянскага дзеяслова драць – церці. Яшчэ з біблейскіх часоў у розных народаў існавала страва, якая гатавалася з дробна перецёртай гародніны. На Беларусі такой стравай стала бабка.

Вельмі старажытная беларуская страва – мачанка, або маканка. Назва стравы ўтворана ад дзеяслова мачаць (макаць), які адлюстроўвае спосаб ужывання: мачалі хлеб, бліны, бульбу ў прыгатаваную свініну з цыбуляй і з мучной падліўкай.

Вантрабянка – фаршаваны свіны страўнік – вядомая беларуская страва, назва стравы паходзіць ад назоўніка вантробы. Верашчака –хатнія каўбаскі, тушаныя з вельмі густым соусам з цыбулі і мукі. Лічыцца, што назва верашчака паходзіць ад прозвішча кухара, які служыў пры двары караля Станіслава Панятоўскага і ўмеў гатаваць 24 стравы з каўбасы.

Нацыянальным напоем беларускай кухні лічыцца квас – хлебны, бярозавы, кляновы, яблычны, грушавы.

Многія стравы носяць імя знакамітых князёў: грэцкая каша па-радзівілаўску, калдуны графа Тышкевіча, кулябяка па-сапегаўску ці па-радзівілаўску, грушы ў мёдзе па-радзівілаўску.

Беларуская кухня вельмі блізкая да кухняў суседніх славянскіх народаў – рускіх, украінцаў, палякаў, але яна развівалася пад моцным уплывам балтыйскіх суседзяў – літоўцаў і латышоў. Акрамя таго, кулінарнае мастацтвава ва ўсходняй і заходняй частках Беларусі развівалася самастойна, падвяргалася рознаму ўплыву.

Клёцкі, зацірка, кулеш, лапша, наліснікі, бліны, аладкі, кісель – усё гэта залаты фонд беларускай кухні.
ЛІТАРАТУРА
1. Вашчанка, А. Беларуская нацыянальная кухня / А. Вашчанка. – Мінск: Беларусь, 2015. – 208 с.
УДК 808.26(072)

МІРАНЧУК Г. У., ПШЭННІК А. В., студэнткі



МОВА І МЫСЛЕННЕ

Навуковы кіраўнік – СКІКЕВІЧ Т. І., канд. філал. навук, дацэнт

УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”,

Горкі, Рэспубліка Беларусь
Чалавечая думка заўсёды аформлена мовай. Яна ўяўляе сабой сістэму знакаў, якія выкарыстоўваюцца для мэт камунікацыі і пазнання. Па-за мовай вобразы думкі як няясныя матывы, валявыя імпульсы могуць быць перададзены толькі з дапамогай мімікі або жэстаў, якія хоць і важныя, аднак непараўнальныя з маўленнем, якое раскрывае задумы, пачуцці і перажыванні чалавека.

Мысленне непарыўна звязана з мовай і маўленнем, аднак гэтая сувязь дастаткова складаная. Мова і мысленне ўтвараюць адзінства, якое ўключае два асноўныя аспекты: а) генетычны – які выяўляецца ў тым, што паходжанне мовы было цесна звязана з узнікненнем мыслення, і наадварот; б) функцыянальны – з гэтага пункту гледжання мова і мысленне ў іх сучасным стане ўяўляюць сабой такое адзінства, бакі якога ўзаемна прадугледжваюць адзін аднаго і спрыяюць узаемаразвіццю.

Разам з тым мова і мысленне не тоесныя. Кожны з бакоў адзінства, якое з іх складваецца, адносна самастойны і валодае сваімі спецыфічнымі законамі функцыянавання і развіцця.

Па-першае, адносіны паміж мысленнем і мовай у працэсе адлюстравання чалавекам свету не могуць быць прадстаўлены ў выглядзе простай адпаведнасці разумовых і моўных структур. Асабліва выразна гэта праяўляецца ў выражэнні думкі на розных мовах. Мысленне ажыццяўляецца ў агульных для ўсіх людзей формах, а натуральныя мовы даволі моцна адрозніваюцца.

Па-другое, адрозненне існуе ў будове мовы і мыслення. Асноўнымі адзінкамі мыслення з’яўляюцца паняцці, меркаванні і высновы. Складовымі часткамі мовы з’яўляюцца фанема, марфема, лексема, сказ (у маўленні), алафон (гук) і іншыя.

Па-трэцяе, мысленне адлюстроўвае аб’ектыўны свет у ідэальных вобразах з рознай ступенню глыбіні і дэталізацыі, паступова набліжаючыся да больш поўнага ахопу прадметаў і іх вызначэнняў, да зразумення сутнасці. Мова, у сваю чаргу, замацоўвае атрыманыя веды, яна вылучае і падкрэслівае ў іх тое, што раней было зроблена мысленнем. Прычым робіць яна гэта з дапамогай сваіх, выпрацаваных спецыяльна для гэтага сродкаў.

Па-чацвёртае, мова развіваецца пад уплывам прадметнай дзейнасці і традыцый культуры грамадства, а мысленне звязана з авалоданнем паняційным апаратам і законамі логікі, з пазнавальнымі здольнасцямі суб’екта. Мова і мысленне, знаходзячыся ў такім супярэчлівым адзінстве, аказваюць адно на аднаго ўплыў. З аднаго боку, мысленне ўздзейнічае на мову.

Гэта ажыццяўляецца наступным чынам:

– мысленне кантралюе выкарыстанне моўных сродкаў у маўленчай дзейнасці, саму маўленчую дзейнасць, кіруе выкарыстаннем мовы ў камунікацыі;

– у сваіх формах мысленне забяспечвае засваенне і нарошчванне ведаў, якія замацоўваюцца ў мове, вопыту яго ўжывання;

– мысленне вызначае ўзровень моўнай культуры;

– узбагачэнне мыслення (змяненне і ўдакладненне зместу і аб’ёму паняццяў, абгрунтаванне новых паняццяў і г. д.) вядзе да ўзбагачэння мовы (з’яўленне новых слоў і словазлучэнняў, удакладненне іх сэнсу і значэння і г. д.).

З другога боку, мова аказвае ўплыў на мысленне па наступных напрамках:

– мова з’яўляецца сродкам фарміравання адзінак думкі і іх спалучэнняў ва ўнутраным маўленні;

– мова выступае ў адносінах да мыслення ў якасці асноўнага сродку выкліку тых ці іншых думак у партнёра, іх выражэння ў знешнім маўленні. Тым самым думка аднаго чалавека становіцца даступнай для іншых людзей;

– мова ўяўляе сабой сродак для мадэлявання думкі, працы з думкай, а таксама сродак мадэлявання рэчаіснасці;

– мова дае чалавеку магчымасць кіраваць сваімі думкамі, бо ім надаецца пэўная форма;

– мова выступае ў якасці сродку трэніроўкі, навострывання, удасканалення мыслення.

Такім чынам, суадносіны мовы і мыслення разнастайныя і істотныя: яны знаходзяцца ў адзінстве, маюць пэўныя адрозненні і аказваюць узаемны ўплыў. Галоўнае ў гэтых суадносінах: як для мыслення неабходна мова, так і для мовы неабходна мысленне.

Паміж агульнымі структурамі мыслення і структурамі моўнага выказвання існуе цесная ўзаемасувязь: кожнай разумовай структуры адэкватная пэўная моўная структура і наадварот.

Адны навукоўцы лічаць, што мысленне здзяйсняецца выключна на базе мовы. Іх называюць вербалістамі. Прыхільнікі вербальнага мыслення кажуць аб тым, што думка непасрэдна матэрыяльная, думка з’яўляецца разам са словам і можа існаваць толькі на базе мовы і што матэрыяльнай абалонкай думкі з’яўляецца гукавы комплекс.

Аднак іншыя навукоўцы кажуць пра існаванне невербальнага мыслення, вылучаюць канцэпцыю існавання мыслення без мовы і даказваюць, што пазамоўныя формы мыслення таксама адлюстроўваюць рэчаіснасць.

Не задумваючыся, кожны чалавек можа сказаць, што мова і мысленне звязаны адно з адным. Але зусім невідавочны характар гэтай сувязі: ці то мысленне спачатку фарміруецца ў псіхічным апараце чалавека, а потым “злучаецца” з узніклай мовай, то ці, наадварот, мова, якая ўзнікае, становіцца базай для развіцця мыслення. А можа, яны фарміруюцца адначасова, стыхійна ўплываючы адно на аднаго?

Назіранні за дзіцячым маўленнем сведчаць, што за 5 гадоў свядомага жыцця нармальнае дзіця можа засвоіць без усялякіх падручнікаў і кваліфікаваных настаўнікаў любую мову ў яе асноўных сістэмных характарыстыках. Як вядома, дарослы і мэтанакіраваны малады чалавек на факультэце замежных моў павінен упарта штодня вучыцца пад кіраўніцтвам адмыслова навучаных выкладчыкаў і спецыяльных сродкаў, каб за 4–5 гадоў дасягнуць жаданай мэты. Але нават выдатнік-выпускнік спецыяльнага факультэта не заўсёды выяўляе тое пачуццё мовы, як гэта робіць пяцігадовае дзіця, засвоіўшы сваю родную мову.

Даследаванні псіхолагаў, фізіёлагаў, лінгвістаў і філосафаў пацвярджаюць той факт, што мова і мысленне звязаны тысячамі нітак і ўзаемапераходаў. Яны не могуць існаваць адно без аднаго. Маўленне без думкі – пустое, думка без маўлення – нямая, а значыць, незразумелая. Але было б памылкай атаясамліваць іх, бо думаць – не значыць гаварыць, а гаварыць – не заўсёды значыць думаць. У выніку можна зрабіць выснову: нармальна чалавек думае, калі гаворыць аб чымсьці. Але гэта не значыць, што чалавек, думаючы, абавязкова пры гэтым яшчэ і “ўтойліва гаворыць”. Таму Н. І. Жынкін сцвярджаў, што “чалавек думае не на якой-небудзь нацыянальнай мове, а сродкамі ўніверсальна-прадметнага коду мозгу, коду з надмоўнымі ўласцівасцямі”.
ЛІТАРАТУРА
1. Калядны, Ю. С. Лекцыі па агульным мовазнаўстве / Ю. С. Калядны. М., 1990.

2. Маслаў, Ю. С. Уводзіны ў мовазнаўства / Ю. С. Маслаў. – М., 1998.

3. Панфілаў, У. З. Узаемаадносіны мовы і мыслення / У. З. Панфілаў. – М., 1971.
УДК 808.26(072)

ПІНТАЛЮШКА Д. Г., студэнтка



МУЗЫЧНЫЯ ТЭРМІНЫ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

І ІХ ПАХОДЖАННЕ

Навуковы кіраўнік – МАЛЬКО Г. І., канд. філал. навук, дацэнт

УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”,

Горкі, Рэспубліка Беларусь
Першыя звесткі пра музычную культуру на беларускіх землях адносяцца да глыбокай даўніны. Знойдзеныя археолагамі рэшткі некаторых прымітыўных музычных інструментаў сведчаць пра існаванне ў старажытнасці духавых і самагучальных інструментаў: гліняных бразготак, касцяных дудачак з адтулінамі.

Па паходжанні словы, што ўтвараюць тэматычную групу музычнай лексікі, неаднародныя.



Агульнаславянскіх музычных тэрмінаў няшмат. Найперш да іх адносяцца назвы музычных інструментаў (бубен, гуслі, дуда, звон і іншыя). Значную групу ў беларускай музычнай тэрміналогіі складаюць тэрміны агульнаўсходнеславянскага паходжання (сярод іх валачобнік, балабон ‘званок на шыі ў жывёлы’, балалайка).

Уласнабеларускія словы ўтвараюць самую шматлікую групу беларускіх музычных тэрмінаў праславянскага паходжання. Большасць іх – дыялектныя назвы беларускіх музычных інструментаў, іх частак, партый спевакоў пры выкананні беларускіх народных песень: душнік ‘рэзанатарная адтуліна ў цымбал’, бразготкі, жужалка ‘дзіцячая цацка з костачкі, якая ўтварае гудзенне’, куцык ‘калок у скрыпцы, на які намотваецца струна’, і іншыя.

Трубач, дудар, спявак – у сучаснай беларускай мове па-ранейшаму ўжываюцца пры абазначэнні асоб з гэтымі суфіксамі.

З лацінскай мовы, часта праз пасрэдніцтва польскай, у беларускую трапіў шэраг запазычанняў з канцоўкай -іста. Сёння ж самы прадуктыўны з іншамоўных сродкаў пры ўтварэнні назваў асоб – суфікс -іст (-ыст): цымбаліст, гітарыст, флейтыст.

У сучаснай беларускай музычнай тэрміналогіі значная колькасць тэрмінаў запазычаныя. Многія з іх трапілі ў беларускую мову праз рускую і польскую.

Сярод музычных тэрмінаў таксама выкарыстоўваюцца складаныя тэрміны паводле свайго паходжання. Гэта тэрміны-найменні медных духавых інструментаў – саксафон і саксгорн, якія ўтвораны ў выніку складання асновы прозвішча бельгійскага музычнага майстра Сакс (A. Sax) і ў першым выпадку грэчаскага слова phonе ‘гук’ (Sax + phonе = saxophon), а ў другім – ням. Horn ‘рог’ (Sax + Horn = saxohorn), а таксама назвы гекельфан ‘духавы інструмент; габой’, якая ўтворана аналагічным спосабам (ад ням. W. Heckel, прозвішча нямецкага музычнага майстра, + phonе = heckelphone), сарусафон ‘духавы язычковы музычны інструмент’ (ад прозвішча вынаходніка W. Sarrus + phonе = sarrussophone) і патэфон ‘музычны апарат для прайгравання пласцінак з гукавым запісам на іх’ (ад прозвішча ўладальніка фірмы Шарля Патэ + phonе = патэфон), хоць зусім магчыма, што першай часткай другога слова з’яўляецца назва фірмы Патэ ад прозвішча Патэ.

Музычныя тэрміны: хабанэра ‘кубінскі танец’ – ад La Habana, горад Гавана, сталіца Кубы; халінг ‘нарвежскі сольны мужчынскі танец’ – ад Hallingdal, назва даліны на паўднёвым захадзе Нарвегіі; чарльстон ‘бальны танец’ – ад Чарльстон, горад у ЗША, дзе ў 1922 г. узнік новы танец.

Найбольш тэрмінаў запазычана з італьянскай мовы: адажыа, алегра, араторыя, лібрэта, баркарола, акорд, альт, арыя, бас, барытон, імправізацыя, карнавал, маэстра, опера, саната, флейта і іншыя. Многія словы прыйшлі з грэчаскай мовы: тон, канон, гімн, какафонія, гама, грамафон; з французскай: ансамбль, вадэвіль, дысананс, канкан, акампанемент, вернісаж, раяль, эцюд.; з англійскай: джаз. Выяўлены і лацінізмы: опус, рэквіем, квінта, вакальны, актава; запазычанні з іспанскай мовы: танга, хабанера; з польскай: гурт (спевакоў), кракавяк, мазурка, цымбалы, арган; з нямецкай: актэт, арфа, горн, грыф.

Некаторыя назвы народных інструментаў і спевакоў запазычаны з цюркскіх (барабан, кобза, ашуг) і іншых моў.

Музыка суправаджае чалавека на працягу ўсяго яго жыцця, выражае яго духоўны і маральны стан. Напэўна, не існуе чалавека, які б не любіў музыку. Знаёмства з музычнай тэрміналогіяй на беларускай мове ўзбагачае слоўнікавы запас чалавека, выхоўвае павагу да беларускай мовы.


ЛІТАРАТУРА
1. Антанюк, Л. А. Беларуская навуковая тэрміналогія / Л. А. Антанюк. – Мінск: Навука і тэхніка, 1987. – 240 с.

2. Бандаровіч, В. У. Аб упарадкаванасці музычнай лексікі ў старабеларускай мове / В. У. Бандаровіч // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2004. – № 1. – С. 73–77.

УДК 808.26(072)

ПРАКАПЧУК К. А., студэнтка



БЕЛАРУСКІЯ ПРЫКАЗКІ І ІХ ТЭМАТЫЧНЫЯ ГРУПЫ

Навуковы кіраўнік – МАЛЬКО Г. І., канд. філал. навук, дацэнт

УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”,

Горкі, Рэспубліка Беларусь
Усе трапныя выразы здаўна карыстаюцца ў народзе вялікай любоўю. Можна без перабольшання сказаць: ні адзін фальклорны жанр не прыцягвае да сябе такой увагі і не мае такога актыўнага выкарыстання ў штодзённых моўных зносінах і ў мастацкай літаратуры, як прыказкі. Мы звяртаемся да прыказак, калі трэба зрабіць вывад, аспрэчыць чужую думку, давесці сваю. Мы тым самым клічам на дапамогу аўтарытэт калектыўнага розуму, шматвяковага народнага вопыту, увасобленага ў дасканалую мастацкую форму. Можна доўга разважаць пра тое, як важна быць паслядоўным у любой галіне чалавечай дзейнасці, даводзіць пачатую працу да канца, якая б яна цяжкая ні была. А можна сказаць адной фразай: “Узяўся за гуж – не кажы, што не дуж”. Або пачнецца гаворка пра скупасць. Можна доўга пералічваць розныя яе праявы. А можна акрэсліць сутнасць скупасці адной дэталлю, якую лёгка разгарнуць у карціну: “Такі скнара, што за капейку жабу да Барысава дубцом загоніць”. Вобраз чалавека выкрутлівага і па-свойму вынаходлівага, які не толькі не губляецца ў любым самым складаным становішчы, а нават выгадвае з яго сабе карысць, малюе таксама адна фраза: “Утапі яго ў рацэ, дык вынырне з капейкаю ў зубах”.

Сфера адлюстравання рэчаіснасці ў прыказках і прымаўках такая ж разнастайная, як само жыццё чалавека ў розныя гістарычныя часы.

Многія прыказкі адлюстроўваюць жыццёвы вопыт і назіранні, набытыя вякамі: “Адным калом пляцень не падапрэш”; “Ад худога семя не чакай добрага племя”; “Ад капусты ў жываце пуста”; “Голад усяму навучыць”; “Ад смерці не адкупішся”; “Чужыя ямкі ніхто не зойме”.

Для большасці прыказак характэрны глыбокія філасофскія абагуль-ненні і вывады: “Скрыпучае дрэва доўга жыве”; “На крывое дрэва ўсе козы скачуць”; “Ляжачы камень мохам абрастае”; “Дзірку ў небе пальцам не заткнеш”; “Нямазаныя калёсы далёка чуваць”; “У кожнага адно лета”.

У многіх прыказках увасоблены народныя прыметы, звязаныя з пазнаннем навакольнага свету, з’яў прыроды, з порамі года, надвор’ем, гаспадарчымі справамі: “Май, а кажух не скідай”; “Май – каню сена дай, а сам на печ палязай”; “Летам пад кожным кусцікам начлег”; “Летам нагою, зімою губою”; “Улетку нагою коп, зімою губою хоп”; “Да Ільі сена сохне і пад кустом, пасля Ільі не сохне і на кусце”.

Нямала прыказак, у якіх даюцца мудрыя парады на розныя выпадкі жыцця, пажаданні, правілы паводзін: “Кінь хлеб, соль наперад – яны цябе ззаду знойдуць”; “Не чапай чужога і не бойся нікога”; “Замуж выйсці – трэба знаць: позна легчы, рана ўстаць”.

Прыказкі ўслаўляюць высокія маральныя прынцыпы і якасці чалавека – сумленнасць, высакароднасць, сціпласць, смеласць, любоў да свайго краю: “Чужое нікога не грэе”; “На чужой старане пакло-нішся баране”.

Працавіты беларускі народ ярка выказаў у сваіх парэміях адносіны да працы, якую ён славіць: “Чалавек жыве век, а добрая справа – два”; “Сама птушка ў рукі не ўскочыць”; “Мужыка не шуба грэе, а сякера”; “Як дбаем, так і маем”; “Працы і світкі не саромейся”.

Для селяніна важнейшым за ўсё быў хлеб. Аб гэтым сведчаць многія прыказкі: “Хлеб – усяму галава”; “Не той багаты, хто мае срэбра і золата, а той багаты, хто мае хлеб”;“Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы”;“Калі ёсць хлеб ды вада – гэта не бяда”.

Нямала існуе прыказак, у якіх ухваляецца калектывізм, сяброўства: “Моцны статак чарадою, а людзі грамадою”; “Бярыся дружна – не будзе грузна”; “Новых сяброў нажывай, але і старых не забывай”.

У беларускіх прыказках і прымаўках вялікае значэнне надаецца слову, вучэнню, навуцы: “На навуцы свет стаіць”; “Вучыся, нябожа, вучэнне паможа”; “Слова дарожша золата”; ”Прыемнае слова – вясенні дзень”.

Нацыянальны характар, светаўспрыманне цяжка зразумець без знаёмства з прыказкамі. Яны адлюстроўваюць шматвяковы вопыт народа, яго вобразнае бачанне свету, раскрываюць духоўную культуру старажытнасці, выступаючы як своеасаблівы маральна-этычны кодэкс.


ЛІТАРАТУРА
1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы. – Мінск, 1970.

2. Наркевіч, А. З народных крыніц (прыказкі, прымаўкі) / А. Наркевіч // Роднае слова. – 1999. – № 3. – С. 91–96.

УДК 808.26(072)

РАШКЕВІЧ А. Л., студэнт



Каталог: jspui -> bitstream -> 123456789
123456789 -> Сборник материалов II международной научно-практической конференции 20 апреля 2016 г. Доннту: Донецк, 2016 эл версия русск яз
123456789 -> Распознавание речи и голосовое управление
123456789 -> Черникова О. Ю., Мозговой В. И
123456789 -> Анализ методов восстановления никель-кадмиевых аккумуляторов после потери емкости в процессе эксплуатации
123456789 -> Основы семейного права Украины
123456789 -> В. И. Желязко, Т. Д. Лагун мелиорация, рекультивация и охрана земель
123456789 -> Тема: Установление, восстановление и закрепление границ зе-мельных участков
123456789 -> Министерство сельского хозяйства
123456789 -> Приоритетная задача современного земледелия за-ключается в повышении эффективности и стабильности сельскохозяйственного производства


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   22




База данных защищена авторским правом ©vossta.ru 2022
обратиться к администрации

    Главная страница