Сборник научных статей по материалам Республиканской научной конференции



страница21/22
Дата09.08.2019
Размер0.72 Mb.
#127695
ТипСборник
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   22

НЕЗВЫЧАЙНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ ТАПОНІМЫ

Навуковы кіраўнік – МАЛЬКО Г. І., канд. філал. навук, дацэнт

УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”,

Горкі, Рэспубліка Беларусь
Тапаніміка вывучае назвы геаграфічных аб’ектаў, даследуе паходжанне гэтых назваў, ix сэнсавае значэнне, развіццё, сучасны стан, вымаўленне i напісанне. Тапонімы ў агульным значэнні – гэта назва мясціны.

Нашы продкі былі вялікімі фантазёрамі і марылі пра далёкія краіны i прыгоды. Вось і давалі сваім вёскам “заморскія” імёны. Як вынік, на сучаснай карце Беларусі маецца каля 30 населеных пунктаў, чые назвы відавочна або ўскосна паказваюць на іх сувязь з іншымі краінамі i землямі.

Куды ж можна адправіцца, не пакідаючы межы Беларусі? Пералік населеных пунктаў невялікі, затое ахоплівае ўвесь зямны шар. Амерыка, Літва, Каўказ, Забайкал, Парыж, Балі, Дублін, Малі i нават Палесціна знаходзяцца ў нашай краіне! Пры гэтым у Парыжы можна ўбачыць мясцовую Эйфелеву вежу і зайсці ў касцёл у Палесціне і Забайкале, палюбавацца на радавыя сядзібы ХІХ ст., а ў Літве наведаць могілкі салдат Першай сусветнай вaйны.

У Беларусі нямала месцаў, каб зрабіць сапраўднае падарожжа вакол свету. Скажам, можна пачаць з Сахаліна (вёска ў Салігорскім раёне), праехаць праз Якуціна (Віцебскі р-н), Амур (Глускі р-н), Забайкал (Талачынскі р-н), Новую Зямлю (Дубровенскі р-н).У «азіяцкай» частцы наведваем Манголію (Сенненскі р-н), Палесціну (Астравецкі р-н), Каўказ (Кармянскі р-н).

Наш “еўрапейскі” маршрут праходзіць праз Дунай, што ў Іўеўскім і Рэчыцкім раёнах, Дублін у Брагінскім, пасёлак Бельгійскі ў Рэчыцкім, а яшчэ Галіцыю, Варшаўку, Булгары, Літву (вёсак з такой назвай адразу 5), Марыямпаль.

Шкада, “афрыканскай” тэмы няшмат Бенін у Навагрудскім раёне, Малі ў Астравецкім раёне.

А на гарызонце ўжо Амерыка! Зараз яна ў нас засталася, здаецца, толькі ў Круглянскім раёне на Магілёўшчыне. Хаця некалі вёсак з такой назвай у Беларусі было некалькі, але ў свой час “нядобранадзейнае” імя практычна вывелі, прычым адна з Амерык стала… Савецкай. У Аршанскім раёне была вёсачка Амерыка, назву якой даў адзін багаты памешчык, якому яна і належала яшчэ да рэвалюцыі. А імя ён такое даў, бо картографы не хацелі гэтай маленькай правінцыі даваць ніякай назвы і наносіць на карту, а гаспадар вярнуўся з Амерыкі і вырашыў даць такую назву. Так і з’явіўся ў 1900 г. хутар Амерыка, які пазней разросся, а жыхары яго горда называліся амерыканцамі. Максімальная колькасць людзей была 50 чалавек. Цяпер Амерыка апусцела.

Дарэчы, многія лічаць, што Місуры вялікая амерыканская рака і штат, хаця на самай справе гэта вёска недалёка ад Ліды.

У заключэнне падарожжа можна проста аб’ехаць увесь Мір (той, дзе знакаміты замак) і трапіць у Шчучынскі раён там Балі!

Асобную групу тапонімаў складаюць назвы населеных пунктаў, чые імёны паказваюць на замежныя карані, нагадваючы нам, што каго толькі не было на землях за ix доўгую гісторыю: французы, pycкiя, чэхі, туркі, арабы: Зафранцузскае веславанне, Французскае веславанне, Чэхі і Чэхаўшчына, Русакі і Рускае сяло, Туркаўшчына, Туркоўская Слабада і Туркі, Арабаўшчынаi інш. У Арабаўшчыне можна ўбачыць доты Першай сусветнай вайны, у Чэхаўшчыне – млын ХІХ ст., у Туркоўскай Слабадзе – стараверскую царкву, у Чэхах – фальварак ХІХ ст., а ў Чэхаўшчыне – сядзібу ХІХ ст.

На карце Беларусі ёсць месца, у якое кожны жыхар Зямлі хоча трапіць, пра якое складзена столькі легенд i паданняў. Рай на Зямлі менавіта ў Беларусі, прытым не адзін, а цэлыя два Раі. Зрэшты, адзін Рай страчаны. На хутары з такой назвай у Ашмянскім раёне цяпер ужо ніхто не жыве. А ў вёсцы Рай Сенненскага раёна каля 20 двароў.

Спецыяльна для прыхільнікаў зорнага неба i планет і іх спадарожнікаў на карце Беларусі згубілася таксама некалькі “касмічных” назваў: вёскі Юпітэр, Марс, Венера, Месяц і Нептун. Так што цяпер рэальна пабываць на Марсе і Венеры, не марнуючы мільярды даляраў.

Вывучэнне тапонімаў пашырае нашы веды пра тое, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, пра што марылі, з кім падтрымлівалі сувязі, з якімі народамі кантактавалі, якія гістарычныя падзеі садзейнічалі з’яўленню той ці іншай геаграфічнай назвы.
ЛІТАРАТУРА
1. Юрэвіч, У. Слова жывое, роднае, гаваркое…Дапам. для настаўнікаў / У. Юрэвіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1998.

2. Лыч, Л. М. Назвы зямлі беларускай / Л. М. Лыч. – Мінск: Універсітэцкае, 1994.


УДК 808.26(072)

СЕМЯНКОЎ П. С., ЦЕПЛЯКОЎ А. Д., студэнты

БЕЛАРУСКІЯ ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ З АНТАНІМІЧНЫМІ ЛЕКСЕМАМІ “ДАБРО” І “ЗЛО”

Навуковы кіраўнік – СЕЛІБІРАВА Л. У., ст. выкладчык

УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”,

Горкі, Рэспубліка Беларусь
Змест афарыстычнай творчасцi беларускага народа вельмi багаты. Сярод афарызмаў і трапных выразаў найбольшай папулярнасцю карыстаюцца прыказкі і прымаўкі, што з’яўляюцца своеасаблівай энцыклапедыяй жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі.

Прыказка гэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам, якое валодае сэнсавай, структурнай і інтанацыйнай завершанасцю.

Прымаўка – кароткі афарыстычны выраз, у якім вобразна вызначаецца пэўная жыццёвая з’ява і, у адрозненне ад прыказкі, адсутнічае яўна выражанае абагульненне і павучальны сэнс.

Разгледзім беларускія прыказкі і прымаўкі з антанімічнымі лексемамі “дабро” і “зло”.

Дабро і зло – важныя паняцці маральнай свядомасці чалавека. Менавіта праз іх успрыманне і разуменне ацэньваюцца ўчынкі чалавека, яго адносіны да іншых людзей, да жыццёвых і грамадскіх праблем.

Адзначым, што катэгорыя “дабро” з’яўляецца найбольш агульным паняццем маральна-этычнага кодэкса і аб’ядноўвае ўсю сукупнасць станоўчых норм і патрабаванняў маральнасці, а таму выступае як ідэал: “Дабро не дакучыць”, “Добрага ніколі не замнога”.

Зло – катэгорыя, супрацьлеглая дабру, з’яўляецца абагульненым увасабленнем уяўленняў пра ўсё амаральнае, пра тое, што заслугоўвае асуджэння і павінна быць пераадолена: “Зло дабра не любіць”, “Кепскае адразу відаць, а добрае ўбачыць трэба”.

Дыялектыка ўзаемадзеяння добрага і злога пачаткаў прыводзіць да перамогі дабра ў душы людзей і іх учынках: “Добрае помні – злое забывай”, “Добрае чуваць далёка, а злое яшчэ далей”.

Зло, прынесенае чалавеку, як правіла, пакідае моцны адбітак у яго душы, суправаджаецца глыбокімі перажываннямі, таму і невыпадкова, што ўспаміны, звязаныя са злом, такія даўгавечныя ў параўнанні з шэрагам добрых спраў: “Харошае доўга помніш, а дрэннае век не забудзеш”, “Без худа няма дабра”.

Як сведчыць прымаўка,“І камень дабро помніць”, добрыя справы і ўчынкі доўга жывуць у памяці людзей.

Аднак у жыцці бываюць сітуацыі, калі чалавек, які робіць дабро ў адносінах да пэўных людзей, у адказ усё ж атрымлівае зло: “Ад дабра дабра не шукай”.

Тэкст прымаўкі “Ліха перамелецца – дабро наступіць” сведчыць аб тым, што пасля шэрагу непрыемнасцей у рэшце рэшт наступаюць добрыя хвіліны.

Звернемся да тэкстаў прыказак і прымавак, у якіх гучаць матывы аб тым, што, перажыўшы ліхое, будзеш цаніць добрае: “Чалавек пакуль у горну не пабудзе, не знае дабра”, “Хто ліхога не бачыў, той добрага шанаваць не ўмее”, “Гора прысыпляе, а дабро абуджае”.

У прыказцы “За добрае дабром плаціць трэба” гучыць думка аб тым, што за добрыя ўчынкі трэба быць удзячным і не трэба рабіць нешта дрэннае, адказваць злом на дабро (“Рабі дабро і чакай дабра”, “Дабра хочаш – дабро і рабі”, “Свет не без добрых людзей”).

Зробленае некаму зло не прымусіць доўга чакаць, аб чым сведчыць наступная прыказка: “Нарабіў ліха – не чакай дабра”.

Як важна захоўваць дабрыню, спагаду і памятаць, што толькі дабро ў думках, памкненнях і ўчынках можа выратаваць ад злосці. Як бачна, гэта выразна гучыць у наступных тэкстах прыказак і прымавак: “На зле далёка заедзеш, ды не вернешся”, “Ліхам свету не перадышаш”, “Злосць што лёд: да цяпла жыве”.

Прыказка “Добры кухар спачатку душу ў кацёл кладзе, а потым мяса” азначае, што добры чалавек заўсёды робіць сваю справу якасна і з радасцю, каб вынік яго працы цешыў іншых людзей.

Прааналізаваны фактычны матэрыял дае падставы сцвярджаць, што беларускія прыказкі і прымаўкі вылучаюцца багаццем народных уяўленняў, паводле якіх маральна-этычныя катэгорыі “дабро” і “зло” абумоўлены ўнутраным светам чалавека, яго індывідуальнымі якасцямі і ўмовамі выхавання ў сям’і.



Прыказкі і прымаўкі пра дабро і зло вучаць рабіць добрыя справы і быць добрымі.
Літаратура
1. Аксамітаў, А. С. Лексіка беларускіх прыказак XIX ст. у сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі / А. С. Аксамітаў. – Мінск: Вышэйшая школа, 1958. – 82 с.

2. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / склад. Ф. М. Янкоўскі / прадм. Д. Я. Бугаёва. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 494 с.

УДК 808.26(072)

УСАВА Н. М., студэнтка



СУЧАСНАЯ МОЎНАЯ СІТУАЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ

Навуковы кіраўнік – СКІКЕВІЧ Т. І., канд. філал. навук, дацэнт

УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”,

Горкі, Рэспубліка Беларусь
Народ і мову нельга ўявіць адно без аднога. Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам, то мову можна назваць нервовай сістэмай, якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клеткамі.

Але мова – гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна – своеасаблівае люстэрка жыцця і працы народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстытычныя формы.

Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў у слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпохі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў, усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове. Сёння беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў свету.

Што ж адбываецца з беларускай мовай у апошнія дзесяцігоддзі?

Праблема моўнага жыцця ў нашай рэспубліцы сёння адносіцца да адной з найбольш актуальных і складаных. Значная частка насельніцтва тэрыторыі Беларусі карыстаецца дзвюма мовамі. Двухмоўе ў нашай краіне з’яўляецца дзяржаўным, паколькі статус афіцыйнай, ці дзяржаўнай, выконваюць дзве мовы: руская і беларуская.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе.

Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:

– індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з роднай беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;

– руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;

– індывідуальным беларускім аднамоўем ці індывідуальным рускім аднамоўем.

Побач з беларуска-рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі, украінцамі існуе беларуска-польскае, беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-ўкраінскае двухмоўе. Для небеларускага насельніцтва яно мае характар польска-беларускага, літоўска-беларускага, латышска-беларускага і г. д. Паколькі ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, можна гаварыць, напрыклад, пра мясцовае беларуска-польска-рускае і г. д. шматмоўе. Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці найважнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае ўсё ж руская.

У ходзе перапісу насельніцтва Беларусі 2009 г. беларускую мову назвалі роднай 60 % жыхароў краіны (5 млн. 58 тыс. чалавек), аднак дома на ёй размаўляе толькі 30 % насельніцтва. Разам з тым, як паказаў перапіс, большая частка насельніцтва Беларусі (70 %) аддае перавагу мець зносіны на рускай мове – на ёй размаўляюць 96 % рускіх, 88 % украінцаў, 70 % беларусаў і 51 % палякаў, якія пражываюць у Беларусі.

Беларускую мову ў якасці размоўнай выкарыстоўвае толькі 23 % насельніцтва, і толькі 26 % беларусаў размаўляюць дома на беларускай мове, затое ў якасці гутарковай яе выкарыстоўвае 41 % палякаў, якія пражываюць у Беларусі.

Па дадзеных статыстыкі, у 2011/2012 навучальным годзе ў групах устаноў дашкольнай адукацыі выхавацелі размаўлялі на беларускай мове больш чым з 45 тысячамі дашкольнікаў – гэта складала 12 % дзяцей, якія наведвалі ўстановы дашкольнай адукацыі.

У дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі на беларускай мове вывучалі ўсе прадметы каля 164 тысяч навучэнцаў (18 % усіх школьнікаў). Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі на пачатак 2011/2012 навучальнага года на рускай і беларускай мовах навучаліся 23 тысячы вучняў (14 % усіх вучняў), на беларускай мове – 1,6 тысячы (каля 1 %). Ва ўстановах вышэйшай адукацыі гэтыя паказчыкі склалі адпаведна 164,2 тысячы (37 % усіх студэнтаў) і 4,2 тысячы (0,9 %) студэнтаў.

Што датычыцца раёнаў у цэлым, самымі беларускамоўнымі можна лічыць Клецкі (85,5%) і Іўеўскі раёны (84,2 %). Цікава, што і той, і іншы – месцы масавага рассялення беларускіх татараў. Але прычына беларускамоўнасці, вядома, у іншым: яны аддаленыя ад буйных гарадоў, якія ў савецкі час з’яўляліся цэнтрамі русіфікацыі.

Ні для каго не сакрэт, што ў абласных цэнтрах высокая доля рускамоўнага насельніцтва: Брэст (3 % па-беларуску – 94 % па-руску), Віцебск (3 % – 92 %), Гомель (4 % – 92 %), Магілёў (6 % – 88 %), Гродна (7 % – 88 %), Мінск (6 % – 82 %).

Праведзеныя даследаванні даюць магчымасць меркаваць, што большая колькасць насельніцтва (60 %) лічаць беларускую мову роднай. На падставе праведзенага даследавання можна зрабіць выснову, што роднай мовай валодае толькі 30 % насельніцтва.


ЛІТАРАТУРА
1. Белстат: Белорусский язык в качестве разговорного использует 23 % населения страны [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://news.tut.by/society/275255.html. – Дата доступу: 12.10.2017.

2. По официальным данным, белорусский язык использует 23 % населения страны [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://naviny.by/rubrics/society/-2012/02/21/ ic_news_116_387459. – Дата доступу: 12.10.2017.

3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://bargu.by/2767-funkcyyanavanne-belaruskay-movy-va-movah-blngvzmu.html. – Дата доступу: 12.10.2017.
УДК 808.26(072)

ХАЛЕЦКАЯ Е. Ю., ПЯТРОЎСКАЯ В. В., студэнткі



ГУКАПЕРАЙМАЛЬНАЯ ТЭОРЫЯ ПАХОДЖАННЯ МОВЫ:

ЗА І СУПРАЦЬ

Навуковы кіраўнік – ДАБІЖЫ С. П., ст. выкладчык

УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”,

Горкі, Рэспубліка Беларусь
Гукапераймальная тэорыя паходжання мовы, як і многія іншыя, узнікла ў антычнай філасофіі. Яе зараджэнне звязваюць з імёнамі такіх старажытнагрэчаскіх філосафаў, як Платон, Дэмакрыт. У VIII ст. яе прыкметна дапоўнілі, удасканалілі арабскія філолагі. Актыўна гэтая тэорыя развіваецца ў XVII–XIX стст. (нямецкія вучоныя Лейбніц, Гердэр, Гумбальт). Яна мае сваіх прыхільнікаў і ў XX ст. (швейцарскі мовазнаўца Ш. Балі, французскі лінгвіст М. Грамон і інш.).

Гукапераймальная тэорыя ў першапачатковым варыянце тлумачыць паходжанне мовы натуральнай чалавечай схільнасцю пераймаць гукі прыроды. Згодна з гэтай тэорыяй, першапачатковыя словы, мова ў цэлым уяўляюць сабой не што іншае, як своеасаблівае гукавое перайманне. Гаворка ідзе пра такія гукі прыроды, як цурчанне вады, грукат камянёў, шум ветру, шолах дрэва, і пра гукі, якія выдаюцца рознымі жывёламі: роў звяроў, брэх сабакі і інш.

На першы погляд падобнае тлумачэнне паходжання мовы і асобных слоў здаецца праўдападобным. Збольшага гэта тлумачыцца тым, што пэўная колькасць слоў падобнага паходжання ўжываецца ва ўсіх сучасных мовах і ад іх ўтвараюцца шматлікія вытворныя словы (брахаць, куваць, рохкаць).

Але, нягледзячы на наяўнасць у розных мовах значнай колькасці гукапераймальных слоў, крытыкі гэтай тэорыі паходжання мовы прыводзяць наступныя аргументы: па-першае, удзельная вага гукапераймальных слоў у розных мовах, нягледзячы на іх распаўсюджанасць, у цэлым невялікая; па-другое, гукапераймальная тэорыя не ў стане растлумачыць паходжанне слоў, якія ніяк не звязаны з гукаперайманнем, асабліва слоў з абстрактным значэннем; па-трэцяе, дакладнае перайманне розных гукаў прыроды магчыма толькі пры наяўнасці развітага слыхавога і маўленчага апаратаў, чаго ў першабытных людзей не было.

У больш познім варыянце гукапераймальная тэорыя паходжання мовы разумеецца некалькі шырэй. Яе прыхільнікі тлумачаць пахо-джанне першапачатковых слоў не толькі як вынік непасрэднага пераймання гукаў прыроды, жывёл, але і як наступства таго, што словы адлюстроўваюць у сваім гучанні ўражанне ад прадметаў, якія яны абазначаюць.

Ужо ў антычнай філасофіі словы цесна звязваліся з прыродай рэчаў і людзей, уласцівасці якіх адлюстроўваліся ў гучанні слоў ці іх значэнні. Гэтая думка падтрымлівалася і развівалася ў філасофскім вучэнні стоікаў, па сцвярджэнні якіх гучанне слоў вызначаецца пачуццёвым успрыманнем, адчуваннем такіх прыкмет рэчаў, як мяккасць, грубасць, жорсткасць і інш.

На карысць прыведзеных вышэй меркаванняў аб паходжанні мовы некаторыя навукоўцы, пісьменнікі (напрыклад, лацінскі пісьменнік IV–V стст. Аўгусцін, нямецкі філосаф Лейбніц) прыводзяць лексічныя ілюстрацыі, прыклады канкрэтных слоў з розных моў. На іх думку, мёд (рэчыва салодкае, прыемнае на смак) у лацінскай мове называецца словам mel таму, што яно прыемна лашчыць слых. Такімі ж уласцівасцямі валодаюць і іншыя словы, якія абазначаюць нешта мяккае, далікатнае, прыемнае, напрыклад, лацінскае lene (мяккі), voluptas (асалода); нямецкае leben (жыць), lieben (любіць). І, наадварот, лацінскае слова acer (востры, жорсткі) выклікае непрыемнае слыхавое ўражанне і смакавае адчуванне.

Гукапераймальная тэорыя паходжання мовы ў больш познім варыянце таксама не ўяўляецца дастаткова пераканаўчай. Перайманне гукаў прыроды і асацыятыўнае падабенства гучання слоў з пэўнымі прыкметамі прадметаў і з’яў не могуць быць прызнанымі адзінай крыніцай узнікнення чалавечай мовы.

Такім чынам, паходжанне многіх слоў, асабліва слоў з абстрактным значэннем, немагчыма растлумачыць як непасрэдным перайманнем гукаў прыроды, так і асацыятыўнымі сувязямі іх гучання з тымі прадметамі і з’явамі, якія яны абазначаюць.
ЛІТАРАТУРА
1. Вендина, Т. И. Введение в языкознание. / Т. И. Вендина. – М.: Высшая школа, 2008. – 240 с.

2. Головин, Б. Н. Язык и мы / Б. Н. Головин. – М.: Наука и техника, 1983. – 160 с.


СОДЕРЖАНИЕ
ДОКЛАДЫ НА ПЛЕНАРНОМ ЗАСЕДАНИИ


Карпенко В. В. Подготовка иностранных студентов на факультете бизнеса и права: истоки и современность …………………………………………………………………….

3


Ковалёва И. Г. Развитие овощеводства в Республике Беларусь…....................................

6

Гулемирова М. К. Динамика привлекательности белорусского образования

у иностранных студентов …………………………………………………………………...


9


Губский Г. А. Реализация принципов молодёжной политики в УО БГСХА …………..

12

Бутараў А. Г. Мова твораў Якуба Коласа ………………………………………...............

16

Каталог: jspui -> bitstream -> 123456789
123456789 -> Сборник материалов II международной научно-практической конференции 20 апреля 2016 г. Доннту: Донецк, 2016 эл версия русск яз
123456789 -> Распознавание речи и голосовое управление
123456789 -> Черникова О. Ю., Мозговой В. И
123456789 -> Анализ методов восстановления никель-кадмиевых аккумуляторов после потери емкости в процессе эксплуатации
123456789 -> Основы семейного права Украины
123456789 -> В. И. Желязко, Т. Д. Лагун мелиорация, рекультивация и охрана земель
123456789 -> Тема: Установление, восстановление и закрепление границ зе-мельных участков
123456789 -> Министерство сельского хозяйства
123456789 -> Приоритетная задача современного земледелия за-ключается в повышении эффективности и стабильности сельскохозяйственного производства


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   22




База данных защищена авторским правом ©vossta.ru 2022
обратиться к администрации

    Главная страница